Новая Зямля: Куканія читать онлайн

О книге

Автор:

Жанр:

Год издания неизвестен.

Номер издания: 9785005553331.

Аннотация

Адзін. Бязь ежы, зброі і грошай. У тысячах вёрстаў ад дому. Пасярод дзікага неўтаймаванага кантынэнту. На плянэце, дзе жывуць адныя беларусы. Тут бы кожны спаняверыўся і злажыў рукі. Але ня Юргель Нязломак. Ён сьмела выпраўляецца на пошукі Вільні, рызыкуючы патрапіць у палон да касьмічных піратаў, і нават не здагадваецца, чым скончыцца ягонае падарожжа па Куканіі…

Антось Уласенка - Новая Зямля: Куканія


© Антось Уласенка, 2022


ISBN 978-5-0055-5333-1

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero


Зь Вільні ў дзікія землі

Плянэта: Новая Зямля (ML 16830 b)

Дыямэтар: 0,91 зямнога

Маса: чатыры пятыя зямной

Адлегласьць ад мацярынскае зоркі: як ад Сонца да Вэнэры

Сіла цяжару: ня надта розьніцца ад зямной

Пэрыяд вярчэньня вакол восі: 0,93 зямных содняў

Арбітальны пэрыяд: прыкладна 252 тамтэйшыя дні

Атмасфэра: прыдатная да дыханьня, шчыльная, афарбаваная ў ясную ружавізну

Каляндар: 12 месяцаў, у кожным зь іх па тры сямідзённыя тыдні

Кантактная асоба: Панплянэтны асаднік

Клімат: суворы

Насельніцтва: дзікія круцялі й прайдзісьветы

Рэкамэндацыя да наведваньня: толькі зь пільнае патрэбы

З «Агульнага вопісу плянэтаў Загранічча», падрыхтаванага Галяктычным Рэгістрам для касмавіжаў і астрагасьцей

Юргель Нязломак ледзь дачакаўся сьвітанку.

Ён вылез з-пад дрэва, калі Аксамітная Лілея разьліла вохрыста-пунсовае сьвятло між галінаў і кустоўя. Выспацца не атрымалася. Ад веснавое зямлі цягнула холадам. Усю ноч у лесе – здавалася, зусім побач – нехта вухкаў, крахтаў, скавытаў і стагнаў. Да раньня ён больш калаціўся ад страху і марцовага ветру, чымся спаў.

Галодны і акалелы Юргель пакруціў галавою на ўсе бакі. Яго атачалі дрэвы – як на падбор высачэзныя, невядомыя. Старазямельскіх расьлінаў не сустракалася наагул. Усё навокал чырванела, ружовілася і шафранела. Гэта вельмі адрозьнівалася ад Вільні, якая патанала ў зяленіве прывезеных відаў. У тутэйшым лесе і пах стаяў незвычайны – рэзкі, сыравата-земляны. Ён п’яніў і пужаў сваёю чужасьцю.

Нездалёк Юргель убачыў паўбачэнак. Той трэснуў, і зь яго вылілася добрая частка налітага. Юргель паглядзеў на свой адбітак з абпаленаю бяляваю чупрынай і паказаў сабе язык. Абмакнуў палец у пазасталую вадкасьць і пакаштаваў – бярозавік. Ён выпіў колькі здолеў. Потым адламаў ад паўбачэнку ладную клёпку, каб хоць так пачувацца больш упэўнена.

Пры сьвятле Лілеі атрымалася разгледзець і Шнараву паперчыну. Ён выхапіў быў яе без асаблівае думкі – проста каб даць дыхту вітаўчанам. Кавалак непрамакальнага біяплястыку ўшпільвалі незразумелыя сымбалі, дзе-нідзе перакрэсьленыя. Юргель, як ні намагаўся, расчытаць іх ня здолеў.

«Нічога, хай паляжыць – месца не займае. Я ж знайду, як вам адпомсьціць».

А памсьціцца на вітаўчанах Юргель цяпер жадаў больш за што заўгодна. Гэта навяло яго на іншую думку, і ён вылаяў сябе – не ўпершыню за мінулыя содні.

«Дурны маздан! Так папасьціся. І дзе такое бачылі!»

У самаапраўданьне Юргель падумаў, што нічога ўчора не праракавала бяды: звычайны дзень у панскім маёнтку, адзін з соцень такіх самых. Ён замаркоціўся, згадваючы нядаўнія падзеі, якія цяпер падаваліся такімі далёкімі.


С этой книгой читают