Алёнкіны казкі читать онлайн

О книге

Автор:

Жанр:

Год издания неизвестен.

Номер издания: 9785448514487.

Аннотация

Гэта – унікальная кніга, галоўным дзеючым персанажам якой з'яўляешся ты – той, хто чытае гэтыя радкі. «Казкі» і прысвячаюцца табе, чытачу. Месца, дзе адбываецца дзеянне, – тут. Час, калі адбываецца дзеянне, – цяпер. Мімаходзь кніга таксама пазнаёміць чытача з альтэрнатыўным поглядам на гісторыю зараджэння жыцця на Зямлі, раскажа аб узнікненні і шляхах развіцця чалавека і чалавецтва, дапаможа разгадаць таямніцу: хто ёсць Бог, як ён выглядае і што сабою ўяўляе.

АлёнКа - Алёнкіны казкі


© АлёнКа, 2018


ISBN 978-5-4485-1448-7

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Прадмова

Казкі, сказанні, сказы для дарослых. Аб чым можа паведаміць кніга з такой назвай?

Шмат аб чым. Тут вы знойдзеце адказы на пытанні: што? каму? чаму? як? калі?

Прабачце, калі некаторыя адказы пададуцца жорсткімі. Я добра ведаю, што словам можна параніць, знявечыць, нават забіць. Але ім можна і лячыць. Тэрапеўтычныя ж метады, безумоўна, мякчэйшыя, але не заўсёды дапамагаюць. Часам хірургічнае ўздзеянне з’яўляецца больш эфектыўным, а ў асобных выпадках і адзіна магчымым.

На вышэй пералічаныя пытанні я адкажу вам і зараз, у прадмове. Праўда, крыху інакш.

Такім чынам, коратка аб галоўным.

Што ўяўляюць сабой мае «казкі»?

Гэта разважанні аб сэнсе жыцця.

Каму яны прысвечаны? Хто звычайна больш за ўсё цікавіцца казкамі? Дзеці. А кім з’яўляецца ў глыбіні душы кожны дарослы? Дзіцём. Так што, гэта кніга для ўсіх.

Таксама яна прызначана homo sapiens – «чалавеку разумнаму». Ён у мяне стаіць на асобым рахунку. Чаму? Зразумееце, чытаючы.

Чаму я напісала гэтыя эсэ?

Вы ўсе ведаеце, што кожны выглядае роўна настолькі, наколькі ён сябе адчувае. Уважліва паназіраўшы за сваімі роднымі і блізкімі, знаёмымі і не вельмі, я прыйшла да высновы, што светаўспрыманне маіх сучаснікаў і суайчыннікаў не лішне было б падкарэктаваць. Спадзяюся, уважлівае прачытанне «казак» дапаможа вам здаць экзамен пад назвай «Жыццё» на «выдатна».

«Лепш сініца ў руках, чым журавель у небе».

«Усё або нічога».

«Усё або ўсё».

Які з гэтых прынцыпаў вам падабаецца больш? Спадзяюся, што апошні. У такім выпадку – гэта кніга для вас. У ёй вы знойдзеце ключ да выканання ўсіх сваіх самых запаветных жаданняў: быць здаровымі і шчаслівымі, знайсці каханне, пазнаць невядомае.

Як чытаць?

Лепш па парадку. Не ў тым парадку, у якім любяць чытаць газеты і часопісы жанчыны (ззаду наперад), а паслядоўна. Чаму? Таму што, прапусціўшы папярэдняе, могуць узнікнуць цяжкасці з разуменнем наступнага. Таму чытаем «па-мужчынску»: «заўсёды наперад, ні кроку назад». Дзейнічаць, дарэчы, таксама раю вам, абапіраючыся на гэты прынцып. Шкоды ад гэтага не будзе.

Калі чытаць?

На самай справе жыць і чытаць можна толькі «сёння і зараз». Я не заклікаю вас забыць мінулае і перастаць будаваць планы на будучыню. Прысвячаць гэтаму ўсё сваё жыццё не трэба. Ну, калі ўсё зразумела, то ў добры шлях!1

Умовы гульні «Збяры мазаіку» пад назвай «Чалавек, свет і Сусвет»

Самага галоўнага вачыма не ўбачыш: зорка адно толькі сэрца.

А. дэ Сэнт-Экзюперы

Ёсць гісторыя размоў, гоманаў, падзей…


С этой книгой читают